Пошук

Vatican News
Францішак з прэзідэнтам УЕФА Аляксандрам Чэферынам Францішак з прэзідэнтам УЕФА Аляксандрам Чэферынам   (AFP or licensors)

Пантыфік прыняў кіраўніка Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый

Перад пачаткам Чэмпіянату Еўропы па футболе, Папа сустрэўся 10 красавіка 2021 г. з прэзідэнтам УЕФА Аляксандрам Чэферынам і кіраўніком футбольнай асацыяцыі Італіі Габрыэле Гравіна.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Еўра 2020 пачне матч Турцыя - Італія, які пройдзе ў Рыме 11 красавіка 2021 г. Сёлета чэмпіянат прымуць 11 розных краін. З прычыны пандэміі каронавіруса ўсе матчы будуць праводзіцца ў адпаведнасці з дзеючымі санітарнымі правіламі і звязанымі з імі істотнымі абмежаваннямі.

Францішак дастаткова часта прымае ў Ватыкане людзей, прафесійна звязаных з футболам. Падчас сустрэчы з італьянскім клубам Sampdoria ў лютым Святы Айцец сказаў, што спорт – асабліва футбол – гэта шлях "жыцця, сталасці і святасці".
 

11 чэрвеня 2021, 10:58