Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак павіншаваў Бэнэдыкта XVI з 70-годдзем святарства

Пантыфік скіраваў віншаванне і падзяку Бэнэдыкту XVI з нагоды 70-годдзя яго святарства. Адмысловы заклік ён скіраваў пасля малітвы Анёл Панскі, якая 29 чэрвеня 2021 г. прайшла ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“На сёння прыпадае юбілей, які кранае сэрцы ўсіх нас: 70 гадоў таму папа Бэнэдыкт XVI атрымаў святарскае пасвячэнне. Да цябе, Бэнэдыкце, дарагі ойча і браце, скіроўваецца наша любоў, падзяка і блізкасць. Ён жыве ў кляштары, у месцы, якое было прызначана для кантэмпляцыйных супольнасцей у Ватыкане, каб маліліся за Касцёл. Зараз менавіта ён з’яўляецца чалавекам сузіральнай малітвы ў Ватыкане, які прысвячае сваё жыццё малітве за Касцёл і Рымскую дыяцэзію, біскупам-эмерытам якой з’яўляецца. Дзякую, Бэнэдыкце, дарагі ойча і браце. Дзякую за тваё пераканаўчае сведчанне. Дзякую за твой позірк, няспынна скіраваны да Божага гарызонту: дзякую!”, - сказаў Папа.

Ёзэф Ратцынгер атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне 29 чэрвеня 1951 г. разам са сваім малодшымі братам Георгам. Сакрамэнт яны прынялі ў катэдральным касцёле Маці Божай у Фрайзінгу з рук тагачаснага арцыбіскупа Мюнхенска-Фрайзінгскага, кардынала Міхаэля фон Фаўльхабера.
 

29 чэрвеня 2021, 14:47