Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: у Сэрцы Езуса любоў Бога сустрэлася з чалавецтвам

Прасіць Пана аб тым, каб ачысціў нашы сэрцы ад пыхі, неўпарадкаванасці, неадчувальнасці і напоўніў іх Сабой, “бо ў Яго любові і ў боязі Яго наша сэрца можа знайсці супакой”, - заклікаў Папа.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Паслязаўтра мы будзем святкаваць урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у якім Божая любоў сустрэлася з усім чалавецтвам. Запрашаю кожнага з вас з даверам углядацца ў Найсвяцейшае Сэрца Езуса і часта паўтараць, асабліва на працягу чэрвеня: Езу, ціхі і пакорны сэрцам, змяні сэрцы нашыя і навучы нас шчыра любіць Бога і бліжняга”, - заахвоціў вернікаў Пантыфік на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 9 чэрвеня 2021 г. прайшла ў Ватыкане

Францішак адзначыў важнасць адшукання ў штодзённай дзейнасці момантаў для засяроджвання і медытацыі, каб “заносіць да Пана нашы турботы, нашы эмоцыі, нашы спадзяванні, а таксама жыццё ўсяго свету”. “Тады мы будзем вучнямі паводле сэрца Езуса”, - дадаў ён.

“Няхай Сэрца Хрыста, крыніца любові, якая адкупіла свет, заўсёды суправаджае і падтрымлівае вас”, - пажадаў Айцец.
 

09 чэрвеня 2021, 11:38