Пошук

Св. Юзаф Рамеснік Св. Юзаф Рамеснік 

Твіт Францішка аб высакароднасці чалавечай працы

Святы Айцец у сваім допісе ў Twitter, змешчаным 1 мая 2021 г., звярнуўся з просьбай забяспечыць працай моладзь і сем'і.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Праца св. Юзафа нагадвае нам, што сам Бог, Які стаў чалавекам, не пагарджаў працай. Будзем прасіць св. Юзафа Рамесніка, каб мы з поўнай перакананасцю маглі сказаць: ні адзін малады чалавек, ні адзін чалавек, ні адна сям'я не павінны заставацца без працы!”, - так гучыць папскі твіт.

Успамін св. Юзафа Рамесніка ў Міжнародны дзень працы 1 мая адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле з 1955 г. Такім чынам Касцёл выказвае сваё перакананне ў высакароднасці чалавечай працы як у зямным, так і ў духоўным аспектах. Любая праца дае чалавеку магчымасць далучыцца да справы Бога-Створцы, а ў Езусе Хрысце яна ажыццяўляецца ў сапраўднай малітве і апостальскім сведчанні.
 

01 мая 2021, 12:32