Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: няхай Марыя агорне апекай усіх маці

Папа пажадаў вернікам Божага дару радасці і запэўніў у малітве за жанчын, якія чакаюць нараджэння дзіця. Адмысловы зварот ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, 26 мая 2021 г. у Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святы Айцец спаслаўся на літургічны ўспамін св. Філіпа Нэры, шырока вядомага як “святы радасці”. “Няхай спакойная радасць, дар Бога, суправаджае і ўзбагачае шлях кожнага з вас”, - пажадаў ён. Папа заклікаў вернікаў працягваць трываць у малітве, бо толькі яна ўмацоўвае веру, “у святле якой можна ўсё зразумець і ўсё прыняць”.

Францішак скіраваў свае думкі таксама да жанчын. “У гэтым месяцы, у мае, калі ўшаноўваем Найсвяцейшую Панну Марыю, давяраю Яе заступніцтву ўсіх маці, асабліва тых, якія чакаюць нараджэння дзіцяці. Няхай Маці Божая агорне сваёй клапатлівай абаронай усіх жанчын і выпрасіць у свайго Сына для кожнай з іх патрэбныя ласкі і благаслаўленне ў сямейным, мацярынскім і прафесійным жыцці”, - сказаў Пантыфік.
 

26 мая 2021, 11:42