Пошук

Vatican News
Францішак з Прэзідэнтам Швейцарыі Гі Пармэленам Францішак з Прэзідэнтам Швейцарыі Гі Пармэленам  (Vatican Media)

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Швейцарыі

Шчодрае служэнне швейцарскіх гвардзейцаў, умацаванне двухбаковых адносін і супрацоўніцтва ў міжнароднай сферы – тэмы сустрэчы Папы з Прэзідэнтам Швейцарскай Канфедэрацыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

6 мая 2021 г., у дзень урачыстай прысягі новых папскіх гвардзейцаў, Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Швейцарыі Гі Пармэлена. Затым палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Святога Пасаду з Дзяржавамі.

Падчас шчырых перамоў узгадвалася шчодрае служэнне Папскай швейцарскай гвардыі, а таксама звярталася ўвага на добрыя двухбаковыя стасункі і плённае супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Швейцарскай Канфедэрацыяй.

“У кантэксце нядаўняга 100-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін пацвярджалася жаданне ўмацавання супрацоўніцтва па асноўных міжнародных пытаннях і ў сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

07 мая 2021, 11:52