Пошук

Vatican News
Францішак сустрэўся з Міністрам замежных спраў Ірака Фуадам Мухамедам Хусэйнам Францішак сустрэўся з Міністрам замежных спраў Ірака Фуадам Мухамедам Хусэйнам  (Vatican Media)

Святы Айцец прыняў Міністра замежных спраў Ірака

3 мая 2021 г. раніцай у Ватыкане папа Францішак сустрэўся з Міністрам замежных спраў Ірака Фуадам Мухамедам Хусэйнам. Размова доўжылася каля 30 хвілін.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні паведаміў, што Пантыфік меў магчымасць падзякаваць палітыку за цёплы прыём падчас яго нядаўняга Апостальскага візіту ў Ірак. Ён папрасіў Хусэйна перадаць сардэчнае прывітанне народу краіны, пацвердзіўшы пажаданне, “каб усе людзі ўзрасталі ў салідарнасці і здольнасці прызнаць сваю адказнасць за ўразлівасць іншага”.
 

03 мая 2021, 13:50