Пошук

Vatican News
Газетны артыкул пра смерць Ліваціна. Ілюстрацыйнае фота Газетны артыкул пра смерць Ліваціна. Ілюстрацыйнае фота 

Папа напісаў прадмову да кнігі пра суддзю, ахвяру мафіі

Францішак напісаў прадмову да кнігі, прысвечанай суддзі Разарыа Анджэла Ліваціна, якога забіла мафія. Ён быў бясстрашным вартавым правасуддзя, узорным хрысціянінам і прафесіяналам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У наступную нядзелю свецкі мучанік будзе абвешчаны ў Агрыджэнта на Сіцыліі благаслаўлёным.

Паводле Францішка, Ліваціна з'яўляецца прыкладам не толькі для суддзяў, але і для ўсіх, хто працуе ў галіне права: ён стаў прадвеснікам таго, што выявілася з большай яснасцю пасля яго смерці. Гаворка ідзе пра апраўданае пасяганне суддзямі на вобласці, якія не знаходзяцца ў іх прамой кампетэнцыі. Ствараецца ўражанне, што ў сферы так званых “новых правоў”, яны сваімі рашэннямі імкнуцца задаволіць усё новыя і новыя жаданні, адарваныя ад любых аб’ектыўных рамак.

Разарыя Ліваціна характарызаваўся верай, якая спрыяла практыкаванню справядлівасці. Ён вельмі перажываў выносячы крымінальныя прысуды ў дачыненні да абвінавачанага, бо бачыў, як свабода, няправільна вытлумачаная, парушае прынцып справядлівасці. І ў той жа час, як хрысціянін ён сутыкаўся з праблемай прабачэння. Кожны дзень ён даручаў сваю дзейнасць Богу.

Пантыфік лічыць, што Ліваціна – гэта пункт адліку для людзей, якія па-ранейшаму спакушаюцца насіллем, карупцыяй, прыгнётам і забойствамі мафіі. "Няхай яго пакутніцкае сведчанне веры і справядлівасці будзе зернем гармоніі і сацыяльнага міру, а таксама сімвалам неабходнасці адчуваць сябе і быць братамі, а не сапернікамі і ворагамі, для ўсіх", - напісаў Францішак у прадмове да кнігі біскупа Вінчэнца Берталонэ пад назвай “Ад пакутніцкага жыцця да мучаніцтва крыві” (Dal “martirio a secco” al martirio di sangue).
 

05 мая 2021, 11:16