Пошук

Vatican News
Конкатэдральны касцёл св. Юзафа дыяцэзіі Марандова ў Мяндрываза на Мадагаскары Конкатэдральны касцёл св. Юзафа дыяцэзіі Марандова ў Мяндрываза на Мадагаскары 

Мадагаскар: Папа павіншаваў вернікаў з пасвячэннем катэдры

1 мая 2021 г. папа Францішак скіраваў кароткае пасланне ўдзельнікам урачыстасці пасвячэння конкатэдральнага касцёла св. Юзафа ў Мяндрываза і вернікам дыяцэзіі Марандова на Мадагаскары.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Радуюся разам з вамі, гледзячы на плён вашай працы, радуюся разам з вамі, гледзячы на вашу адукацыйную, сацыяльную і рэлігійную дзейнасць, на тыя намаганні, якія прыкладаеце для пабудовы водных каналаў і забеспячэння большай колькасць рысу для ўсіх вас. Прашу св. Юзафа аб апецы над вамі. Аб'ядноўваюся з усімі вамі падчас пасвячэння новай катэдры. Няхай Бог благаславіць вас, а вы не забывайцеся маліцца за мяне”, - напісаў Пантыфік.

Горад Мяндрываза размешчаны ў цэнтральнай частцы вострава, у 300 км ад сталіцы дыяцэзіі Марандова. Ён налічвае каля 20 тыс. жыхароў. Мясцовы біскуп Мары Фаб'ен Рахарыламбоніяйна спадзяецца, што новая конкатэдра дапаможа людзям, якія жывуць у вялікіх лясных і пустынных раёнах, адчуваць сябе бліжэй да Паўсюднага Касцёла.
 

02 мая 2021, 11:34