Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак падтрымае дыскусію аб нараджальнасці

14 мая 2021 г. Святы Айцец паўдзельнічае ў інаўгурацыі анлайн-ініцыятывы Агульны стан нараджальнасці, з якой выступіў італьянскі Форум сямейных таварыстваў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Плануецца, што ў 9.30 Францішак прыедзе ў канцэртны зал Auditorium della Conciliazione, размешчаны недалёка ад Ватыкана, каб звярнуцца да сабраных там з прамовай. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні

Як паведамляе італьянскае каталіцкае агенцтва SIR, гэта будзе вялікая сустрэча, прысвечаная дэмаграфіі ў Італіі і ва ўсім свеце, мэта якой – звярнуць увагу на агульную адказнасць за будучыню краіны і свету. Тэма вельмі актуальная з прычыны драматычных наступстваў пандэміі, якая прывяла да пашырэння беднасці.

Ужо больш за дзесяць гадоў Італія знаходзіцца ў шэрагу краін, якія старэюць і становяцца менш населенымі. Яна пакутуе ад структурных і заканадаўчых недахопаў на бюджэтным, эканамічным і сацыяльным узроўнях, што ўплывае на зніжэнне нараджальнасці.

Анлайн-ініцыятыва рэалізуецца ў кантэксце нядаўна прадстаўленага італьянскім урадам Нацыянальнага плана рэканструкцыі.
 

03 мая 2021, 12:05