Пошук

Vatican News
Вокладка кнігі “Сіла надзеі. Думкі падчас пандэміі” Вокладка кнігі “Сіла надзеі. Думкі падчас пандэміі” 

Выйшаў зборнік думак Францішка на тэму пандэміі COVID-19

У Ватыканскім выдавецтве Libreria Editrice Vaticana выйшла кніга, якая ўключае ўрыўкі з прамоў і пропаведзяў папы Францішка на тэму пандэміі і яе наступстваў для чалавецтва.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Зборнік пад назвай “Сіла надзеі. Думкі падчас пандэміі” ўключыў у тым ліку фотаздымкі, зробленыя ватыканскімі СМІ падчас малітвы аб спыненні пошасці, якую Папа правёў 27 сакавіка 2020 г. на плошчы св. Пятра.

"Гэта духоўная вакцына для лячэння ран, пакінутых вірусам у нашых душах", - напісаў кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, у прадмове да кнігі.

Іерарх заўважыў, што COVID-19 аказаў вялікі ўплыў на сацыяльна-культурную і рэлігійную сферы: пандэмія дапамагла як вернікам, так і няверуючым адкрыць для сябе шмат духоўных рэалій, перапісала шкалу каштоўнасцей, навучыла адкідваць лішняе і засяроджвацца на істотным, прымусіла паглядзець у вочы смерці. Але перш за ўсё, як падкрэсліў кардынал Равазі, пандэмія выявіла найвышэйшую чалавечую і рэлігійную каштоўнасць – любоў.
 

28 красавіка 2021, 12:25