Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Выбітныя католікі сярод юбіляраў ЮНЕСКА

Юбілеі чатырох выбітных католікаў, дзейнасць якіх мела велізарнае значэнне для ўсяго чалавецтва, былі ўключаны ЮНЕСКА ў спіс святкавання памятных дат на 2022-2023 г.

У 2022 г. на сусветным узроўні будзе адзначацца 200-годдзе з дня нараджэння Грэгара Ёгана Мендэля – чэшска-аўстрыйскага біёлага і матэматыка, які адыграў вялікую ролю ў развіцці ўяўлення аб спадчыннасці, стаў прадвеснікам сучаснай генетыкі. Мендэль быў манахам, а пазней абатам аўгустыніянскага кляштару ў Брно.

Паступілі прапановы ў 2023 г. адзначыць памятныя даты, звязаныя з трыма выбітнымі касцёльнымі дзеячамі. Гаворка ідзе пра 150-годдзе з дня нараджэння св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, французскай кармелітанкі, якая прапанавала “малы шлях” да святасці, што складаецца з вернасці Богу ў штодзённых учынках. Яна стала трэцяй жанчынай у гісторыі, якая атрымала тытул Доктара Касцёла.

У спіс важных юбілеяў было ўключана таксама 550-годдзе з дня нараджэння Мікалая Каперніка, польскага святара, астранома, вынаходніка геліяцэнтрычнай сістэмы свету; і 850-годдзе з дня смерці св. Нэрсэса І Вялікага, гуманіста і тэолага, каталікоса Армянскай Апостальскай Царквы, які жыў у IV ст.

Заяўкі на ўключэнне юбілеяў каталіцкіх дзеячаў у спіс памятных дат ЮНЕСКА падалі адпаведна Чэхія, Францыя, Польшча і Арменія. Фармальна спіс будзе зацверджаны падчас Генеральнай сесіі арганізацыі, якая пройдзе ў лістападзе 2021 г. Усяго ён складаецца з юбілеяў 60-ці асоб.
 

19 красавіка 2021, 10:18