Пошук

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святога Айца чакаюць з візітам у Эквадоры

Міністр замежных спраў Эквадора Мануэль Мэхія спадзяецца, што Папа наведае краіну з нагоды 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, які адбудзецца ў 2024 г. у Кіта.

Свой твіт кіраўнік эквадорскай дыпламатыі змясціў пасля сустрэчы з Апостальскім нунцыем, арцыбіскупам Андрэсам Караскоза.

20 сакавіка 2021 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы агучыла рашэнне Святога Айца аб правядзенні 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса ў Эквадоры ў 2024 г, калі будзе адзначацца прысвячэнне лацінаамерыканскай краіны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Францішак ужо быў у Эквадоры ў 2015 г. у рамках свайго Апостальскага падарожжа ў Лацінскую Амерыку.

Міжнародныя эўхарыстычныя кангрэсы праводзяцца раз у чатыры гады. Яны спадарожнічаюць гісторыі Касцёла з канца ХІХ ст. Першы форум адбыўся ў французскім Лілі ў 1881 г. Бліжэйшы пройдзе з 5 па 12 верасня 2021 г. у Будапешце. Ён планаваўся годам раней, але ў сувязі з пандэміяй быў перанесены.
 

22 красавіка 2021, 12:23