Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (USA TODAY Sports)

Пантыфік: спорт павінен спрыяць дыялогу і ўмацоўваць братэрства

Святы Айцец нагадаў, што спорт павінен садзейнічаць дыялогу паміж рознымі культурамі і народамі. Аб гэтым ён заявіў на заканчэнне агульнае аўдыенцыі, якая 7 красавіка 2021 г. прайшла ў Ватыкане.

“Учора адзначаўся Міжнародны дзень спорта на карысць развіцця і міру, устаноўлены Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Спадзяюся, што ён зможа даць новае жыццё спартыўнаму досведу як каманднаму спаборніцтву, каб спрыяць салідарнаму дыялогу паміж рознымі культурамі і народамі”, - пажадаў Папа.

Францішак заклікаў членаў ватыканскага спартыўнага аб’яднання Athletica Vaticana працягваць распаўсюджваць культуру братэрства ў сферы спорту, надаючы ўвагу самым уразлівым, і станавіцца такім чынам сведкамі міру.
 

07 красавіка 2021, 11:28