Пошук

Vatican News
А. Крысціяна Карласарэ ў шпіталі А. Крысціяна Карласарэ ў шпіталі 

Пантыфік моліцца за параненага ў Паўднёвым Судане місіянера

Францішак моліцца за а. Крысціяна Карласарэ, італьянскага місіянера ў Паўднёвым Судане, які перажыў узброены напад на свой дом у Румбэку. Святар атрымаў раненне абедзвюх ног.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэзідэнт краіны Сальва Кіір заклікаў да хуткага расследавання злачынства. У сакавіку Святы Айцец прызначыў 43-гадовага місіянера біскупам Румбэкскай дыяцэзіі. Сакра была прызначана на 23 мая 2021 г. Айцец Карласарэ пачаў місіянерскую дзейнасць у краіне, якая пакутуе ад галечы і войнаў, у 2005 г.

Адразу пасля нападу законнік дараваў нападнікам і папрасіў маліцца за людзей, сярод якіх ён жыве штодня і якія, як ён адзначыў, пакутуюць больш, чым ён. На дадзены момант пацярпелы місіянер знаходзіцца ў Найробі, сталіцы Кеніі, дзе прайшоў хірургічнае ўмяшанне. Яму зрабілі аперацыю на правай назе.
 

28 красавіка 2021, 11:41