Пошук

Vatican News
Філіпінскія верніцы. Ілюстрацыйнае фота Філіпінскія верніцы. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Францішак павіншаваў філіпінцаў з юбілеем евангелізацыі

Перадаваць веру дзецям і несці людзям надзею і радасць Евангелля, - заклікаў Святы Айцец у відэапасланні з нагоды 500-годдзя з пачатку евангелізацыі Філіпін.

Францішак падзякаваў філіпінскаму народу за сведчанне веры, цярплівасць і здольнасць заўсёды глядзець наперад пасярод цяжкасцей. Ён заклікаў вернікаў гэтай азіяцкай краіны па прыкладзе Марыі Юзафа перадаваць сваім дзецям веру, якую атрымалі ад бацькоў.

“Дзякую за гэтае глыбокае пачуццё сям’і, за з’яднаныя братэрскія супольнасці, якія вы захоўваеце моцнымі ў веры, радаснымі ў надзеі і клапатлівымі ў міласэрнай любові”, - дадаў Папа.

Францішак нагадаў пра шматлікія цяжкасці, якія перажыў філіпінскі народ: землятрусы, ураганы, вывяржэнні вулканаў і пандэмія COVID-19. “Але нягледзячы на пакуты і разбурэнні, вы здолелі несці несці крыж і працягваць крочыць наперад. Вы шмат цярпелі, але заўсёды ўздымаліся. Працягвайце працаваць, працягваць паўставаць, дапамагайце адзін аднаму як добрыя кірынейцы”, - пажадаў ён.

Святы Айцец пажадаў Касцёлу на Філіпінах “новай Пяцідзесятніцы”, плёнам якой будзе жаданне евангелізаваць, каб дасягнуць мноства людзей і несці ім надзею і радасць Евангелля.

“Дарагія сябры, я з вялікай любоўю ўспамінаю свой візіт у вашу краіну. Не забываю і апошнюю сустрэчу, у якой прынялі ўдзел амаль сем мільёнаў чалавек. Вы – шчодрыя, вы багатыя і ўмееце святкаваць веру. Не губляйце ўсё гэта нават пасярод цяжкасцей”, - заклікаў Францішак у сваім відэапасланні з нагоды 500-годдзя евангелізацыі Філіпін.
 

04 красавіка 2021, 10:40