Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец: не забыць пра пакуты насельніцтва Сірыі

З нагоды 10-годдзя з пачатку вайны ў Сірыі Францішак заклікаў не забываць пра пакуты насельніцтва гэтай краіны і праявіць салідарнасць, каб вярнуць яму надзею.

“Дарагія браты і сёстры, дзесяць гадоў таму пачаўся кровапралітны канфлікт у Сірыі, які прывёў да самай вялікай гуманітарнае катастрофы нашых часоў: нявызначанай колькасці загінулых і параненых, мільёнаў бежанцаў, тысяч зніклых без вестак, разбурэнняў, насілля рознага роду і велізарных пакут усяго насельніцтва, асабліва самых уразлівых, такіх як дзеці, жанчыны і пажылыя асобы”, - сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 14 сакавіка 2021 г. прайшла ў Ватыкане.

Францішак звярнуўся да бакоў канфлікту, заклікаючы іх “прадэманстраваць знакі добрай волі, каб, такім чынам, мог адкрыцца прасвет надзеі для спакутаванага народу”. Ён заклікаў таксама міжнародную супольнасць да рашучых і абноўленых, канструктыўных і салідарных дзеянняў, накіраваных на тое, каб склаўшы зброю, можна было пачаць аднаўленне грамадства, адбудову і эканамічнае адраджэнне.

“Памолімся ўсе разам да Пана, каб вялікія пакуты ў дарагой і спакутаванай Сірыі не былі забыты і каб наша салідарнасць ажывіла надзею”, - заахвоціў вернікаў Святы Айцец.
 

14 сакавіка 2021, 15:31