Пошук

Vatican News
Абраз Маці Божай Ларэтанскай насупраць месца Папы ў самалёце Абраз Маці Божай Ларэтанскай насупраць месца Папы ў самалёце 

Палёт у Ірак пад апекай Маці Божай Ларэтанскай

Палёт Францішка ў Ірак адбываецца пад апекай Маці Божай Ларэтанскай, апякункі авіятараў. Яе абраз быў змешчаны ў самалёце насупраць месца Святога Айца.

Маці Божая Ларэтанская была абвешчана “Нябеснай заступніцай авіятараў” 24 сакавіка 1920 г. Гэта зрабіў спецыяльным дэкрэтам папа Бэнэдыкт XV у адказ на шматлікія просьбы лётчыкаў з усяго свету, якія надыходзілі ў Ватыкан пасля Першай сусветнай вайны.

Францішак наведваў санктуарый Маці Божай Ларэтанскай 25 сакавіка 2019 г. Менавіта ў гэтым святым месцы ён падпісаў сваю Апостальскую адгартацыю “Christus vivit”, прысвечаную моладзі. Акрамя таго ён увёў у Рымскі каляндар літургічны ўспамін Маці Божай Ларэтанскай і ўключыў у Ларэтанскую літанію тры новыя заклікі – “Маці міласэрнасці” (Мater misericordiae), “Маці надзеі” (Mater spei), “Палёгка мігрантаў” (Solacium migrantium).
 

05 сакавіка 2021, 09:20