Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: змяненне клімату больш маральнае, чым тэхнічнае пытанне

Францішак заклікаў міжнародную супольнасць дзейнічаць разам для глыбокага перагляду цяперашняй мадэлі развіцця. Ён скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Форуму ЮНЕСКА па біяразнастайнасці.

Папа нагадаў пра ўзаемазалежнасць “барацьбы са змяненнем клімату і барацьбы з крайняй галечай”. Новая мадэль развіцця, на яго думку, павінна "прыняць метадалогію, якая аб'ядноўвае этыку салідарнасці і палітычную дабрачыннасць". Толькі так можна будзе супрацьстаяць “пандэміі абыякавасці і марнатраўства”.

Паводле Святога Айца, "адказ на цяперашні сацыяльна-экалагічны крызіс" трэба разглядаць "як унікальную магчымасць узяць на сябе адказнасць за далікатнасць нашага агульнага дома, паляпшэнне ўмоў жыцця, здароўя, транспарту, энергетычнай бяспекі і стварэнне новых магчымасцей для працы".

Успамінаючы Парыжскае пагадненне, Францішак падкрэсліў, што змяненне клімату "значна больш маральнае, чым тэхнічнае пытанне". Адсюль і неабходнасць выхоўваць у новых пакаленнях паважлівы да стварэння стыль жыцця. . Менавіта маладыя людзі павінны стаць галоўнымі героямі "новай мадэлі эканамічнага росту, якая ставіць у цэнтры навакольнае асяроддзе і чалавека".

Папа рэкамендуе ў экалагічных пытаннях слухаць не толькі экспертаў, але і мясцовыя супольнасці і карэнныя народы, а таксама "недзяржаўныя арганізацыі, якія часта стаяць на пярэднім краі барацьбы са змяненнем клімату" і прапануюць інавацыйныя спосабы прасоўвання сістэмы ўстойлівай вытворчасці і спажывання.
 

30 сакавіка 2021, 13:29