Пошук

Vatican News
Удзельнікі пратэстаў у М'янме Удзельнікі пратэстаў у М'янме  (ANSA)

Папа: памкненні народу М’янмы не павінны быць задушаны насіллем

Францішак заклікаў да спынення насілля ў М’янме, аднаўлення дэмакратычных працэсаў і вызвалення палітычных зняволеных. Ён падкрэсліў, што моладзь не павінна пазбаўляцца надзеі на будучыню.

“З М’янмы працягваюць прыходзіць сумныя паведамленні пра крывавыя сутыкненні, у якіх гінуць людзі”, - заўважыў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 3 сакавіка 2021 г. прайшла ў Ватыкане.

Пантыфік нагадаў уладам гэтай краіны, што дыялог павінен перамагчы над насіллем, а гармонія – над нязгодай. “Я таксама заклікаю міжнародную супольнасць прыняць меры для таго, каб памкненні народа М’янмы не былі задушаны насіллем”, - падкрэсліў Францішак.

Святы Айцец заклікаў не пазбаўляць моладзь краіны надзеі на будучыню, у якой нянавісць і несправядлівасць саступяць месца сустрэчы і прымірэнню. “Я таксама паўтараю пажаданне, якое выказваў месяц таму, каб шлях да дэмакратыі, пройдзены М’янмай на працягу апошніх гадоў, можна было аднавіць праз канкрэтны жэст вызвалення палітычных лідараў, якія знаходзяцца ў няволі”, - дадаў Пантыфік.
 

03 сакавіка 2021, 11:32