Пошук

Падчас аўдыенцыі для валанцёраў FIDESCO Падчас аўдыенцыі для валанцёраў FIDESCO 

Папа да валанцёраў: хрысціяне – гэта сведкі пяшчоты і спагады

Пантыфік падзякаваў валанцёрам з FIDESCO – fides et cooperatio за сорак гадоў місіянерскага служэння і сведчанне пра Хрыста, Які прыйшоў для збаўлення ўсіх людзей.

Гэтай магчымасцю Францішак скарыстаўся 20 сакавіка 2021 г. падчас аўдыенцыі для супрацоўнікаў каталіцкай няўрадавай арганізацыі, якая рэалізуе праекты ў паўднёвых краінах свету ў самых розных сферах: ад адукацыі і будаўніцтва да аховы здароўя і сельскай гаспадаркі.

Папа звярнуў увагу, што праца FIDESCO накіравана на інтэгральнае развіццё чалавека, бо гаворка ў ёй ідзе не толькі пра матэрыяльныя патрэбы, але і пра сацыяльную інтэграцыю, інтэлектуальны, культурны і духоўны рост, абарону чалавечай годнасці.

“Заклікаю вас цвёрда ісці па гэтым шляху, застаючыся ўкаранёнымі ў сацыяльным вычэнні Касцёла. Сёння як ніколі важна, каб хрысціяне былі сведкамі пяшчоты і спагады”, - сказаў Святы Айцец.

Папа перакананы, што такі падыход не толькі прычыняецца да будаўніцтва больш прыгожага, братэрскага, евангельскага свету, але і ўзмацняе Касцёл у яго місіі рэалізацыі Валадарства Божага.
 

20 сакавіка 2021, 12:46