Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік падзяваў усім, хто дапамог у рэалізацыі візіту ў Ірак

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 10 сакавіка 2021 г. у Ватыкане, Францішак, ужо па традыцыі, звярнуўся да моладзі, старэйшага пакалення і тых, хто нядаўна заснаваў сям’ю.

“Прашу аб Божай ласцы для кожнага, каб і ў маладосці, і ў пакутах, і ва ўзаемнай сужэнскай любові вы маглі дасягнуць радасці Вялікадня, узмоцненай падарожжам навяртання і пакаяння, якое мы перажываем”, - сказаў Пантыфік.

Францішак таксама падзякаваў усім, хто прычыніўся да рэалізацыі яго візіту ў Ірак. “Дзякуй за малітвы, якімі вы суправаджалі мяне падчас гэтай пілігрымкі. Ад імя хрысціян у Іраку, асабліва ў Масуле, дзякую за вашы справы міласэрнасці. Заклікаю вас маліцца за братэрства і мір ва ўсім свеце”, - сказаў Папа.
 

10 сакавіка 2021, 11:48