Пошук

Vatican News
Папа падчас аўдыенцыі для членаў клуба "Iren Genova Quinto" Папа падчас аўдыенцыі для членаў клуба "Iren Genova Quinto"  (Vatican Media)

Пантыфік да спартсменаў: без каманднага духа няма гульні

12 сакавіка 2021 г. Пантыфік прыняў на аўдыенцыі кіраўніцтва і спартсменаў італьянскай каманды па водным пола “Iren Genova Quinto” з Генуі, з якімі падзяліўся “рэцэптам” перамогі ў любой дысцыпліне.

Францішак нагадаў сваім гасцям, што “заўсёды трэба працаваць у камандзе, ніколі не ў адзіночку”. “Калі няма каманды, тады няма сапраўднага спорту”, - дадаў ён. Папа папярэдзіў, што людзі, якія жадаюць усё зрабіць без іншых, шкодзяць усёй групе.

“Людзі, якія жадаюць усё зрабіць самастойна, урэшце не робяць нічога або клапоцяцца выключна пра ўласны вобраз, наносяць шкоду камандзе”, - сцвердзіў Святы Айцец. Ён таксама нагадаў пра важнасць захавання аматарскага духа і самаадданасці ў спартыўнай дзейнасці.

У якасці падарунку спартсмены ўручылі Францішку памятную таблічку з датай падарожжа, якое яго бацька, Марыё Бэрголіа, здзейсніў з Генуі ў Буэнас-Айрэс, калі ў лютым 1929 г. вырашыў эміграваць у Аргентыну, а таксама спецыяльнае выданне кнігі пра Хрыстафора Калумба і імянную майку клуба.
 

13 сакавіка 2021, 11:17