Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ірак: Папа благаславіць статую Маці Божай, апаганеную баевікамі

Падчас св. Імшы ў Ірбіле, 7 сакавіка 2021 г., Францішак благаславіць статую Маці Божай, апаганеную баевікамі Ісламскай дзяржавы падчас акупацыі Нінэвіі, - паведаміў дырэктар мясцовага Радыё Марыя, кс. Самір Шыра.

Статуя, якая паходзіць з хрысціянскай вёскі Карамлес, у цяперашні час знаходзіцца ў стадыі рэканструкцыі – тэрарысты пазбавілі яе рук і галавы.

У гады акупацыі Масула і вёсак Нінэвійскай раўніны (2014-2017) ісламісты разбуралі, узрывалі і апаганьвалі храмы, могілкі, кляштары, палілі дамы і крамы. Статуі і выявы хрысціянскіх святых выкарыстоўваліся імі ў якасці трэніровачных мішэняў.
 

04 сакавіка 2021, 11:09