Пошук

Інтэнцыя Папы: у Бога мы стаім вышэй за нашы памылкі

Асабіста абвяшчаючы сваю інтэнцыю на сакавік, Папа падкрэсліў радасць, якая зыходзіць ад сакрамэнту паяднання: сустрэчы любові і міласэрнасці паміж Богам і намі.

2 сакавіка 2021 г. было апублікавана відэа з удзелам Францішка, у якім ён запрашае вернікаў па-новаму адкрыць для сябе сілу асабістага абнаўленне, што прапануе споведзь. “Молімся аб тым, каб мы перажывалі сакрамэнт паяднання з адноўленай глыбінёй, і такім чынам радаваліся бясконцай Божай міласэрнасці”, - просіць Папа.

“У сэрцы Бога мы стаім вышэй за нашы памылкі”, - адзначыў Святы Айцец у відэа. Удзел у сакрамэнце паяднання не азначае з'яўлення перад суддзёй, але ўдзел у сустрэчы з Айцом, Які вітае нас і заўсёды нам даруе. “У цэнтры споведзі – не грахі, якія мы вызнаём, а любоў Божая, якую атрымліваем і якая нам заўсёды патрэбна”, - дадаў Пантыфік. І гэтая любоў вышэйшая за ўсё: за памылкі, правілы, асуджэнне і падзенні.
 

03 сакавіка 2021, 10:46