Пошук

Vatican News
Папа Францішак і Прэзідэнт Ірака Папа Францішак і Прэзідэнт Ірака 

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Ірака

5 сакавіка 2021 г., у першы дзень свайго Апостальскага падарожжа ў Ірак, Францішак правёў перамовы з Прэзідэнтам Іраку Бархамам Салехам.

Афіцыйная цырымоніі прывітання Святога Айца адбылася перад Прэзідэнцкім палацам у Багдадзе. Пасля выканання дзяржаўных гімнаў Ватыкана і Іраку ў неба былі выпушчаны два голуба, сімвал міру. Францішак атрымаў кветкі ад двух дзяцей у традыцыйных строях.

Пасля прыватнай сустрэчы з іракскім лідарам Францішак уручыў яму асобнік спецыяльнага выдання энцыклікі Fratelli tutti і памятны медальён, зроблены з нагоды падарожжа. На ім змешчаны геаграфічныя контуры Ірака, з поўначы на поўдзень якога працякаюць рэкі Тыгр і Еўфрат, выява Абрагама, што на заклік Пана выходзіць з Ура Халдэйскага, а таксама пальмы – сімвалу росквіту, матэрыяльнага і духоўнага дабрабыту. На медалі змешчаны надпіс на лацінскай мове: “VISIT IRAQUIAM V-VIII MARTII-MMXXI” (Візіт у Ірак, 5-8 сакавіка 2021 г.)
 

05 сакавіка 2021, 14:40