Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: жадаю радаснай сустрэчы з Уваскрослым

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі Папа пажадаў вернікам яшчэ глыбей злучыцца з Хрыстом, Які памёр і ўваскрос, і спазнаць дабрыню Бога, Які не пашкадаваў свайго Сына, каб вызваліць нас ад граху.

Святы Айцец заклікаў паслядоўнікаў Хрыста заставацца вобразам міласэрнай дабрыні Бога і сведкамі надзеі. “Заўтра мы ўвойдзем у Велікодны Трыдуум – таямніцу мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста. Яго збаўчая справа з'яўляецца канчатковым аб’яўленнем любові Бога, Які прабачае, праяўляе міласэрнасць і дае нам новае жыццё. Няхай радасць велікоднай раніцы, нягледзячы на барацьбу з пандэміяй, выпраменьвае для вас надзею, давер і супакой. Я жадаю вам радаснай сустрэчы з Уваскрослым Панам і ад усёй душы благаслаўляю”, - звярнуўся да вернікаў Францішак.

31 сакавіка 2021, 11:21