Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Тэлеграма Папы ў сувязі з нападам на італьянскага пасла

Францішак накіраваў спачувальную тэлеграму Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджа Матарэле ў сувязі з інцыдэнтам, які адбыўся ўчора ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

У выніку ўзброенага нападу загінулі італьянскі пасол Лука Атаназіа, 30-гадовы карабінер Віторыа Якавачы, які абараняў яго, і кангалезскі кіроўца Мустафа Міламбо. Нападнікі забілі і іншых людзей.

Святы Айцец выказаў спачуванні сем'ям, дыпламатычнаму корпусу і карабінерам з прычыны страты гэтых высакародных слуг міру і закона. Ён назваў італьянскага пасла чалавекам з выдатнымі якасцямі, чалавечымі і хрысціянскімі, надзвычай шчодрым у наладжванні братэрскіх і сардэчных адносін у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Папа таксама згадаў сведчанне карабінера Віторыа Якавачы, які быў шчыра адданы службе і хутка збіраўся стварыць сям’ю. Францішак запэўніў у малітве аб вечным супакоі для гэтых высакародных сыноў італьянскай нацыі і заахвоціў давяраць Божаму Провіду, бо ніякае дабро не губляецца ў Яго руках, асабліва калі гэта пацвярджаецца пакутамі і ахвярай.
 

24 лютага 2021, 11:28