Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец заклікаў абараняць жыццё чалавека на кожным этапе

Францішак спаслаўся на Дзень абароны жыцця, які адзначаўся ў Італіі пад дэвізам "Свабода і жыццё", і заклікаў берагчы і клапаціцца пра чалавека на кожным этапе яго існавання.

“Далучаюся да італьянскіх біскупаў, нагадваючы, што свабода – гэта вялікі дар, які Бог нам даў, каб мы маглі дасягнуць дабра і для сябе, і для іншых, пачынаючы з асноўнага, якім з’яўляецца жыццё”, - сказаў Пантыфік 7 лютага 2021 г. пасля малітвы Анёл Панскі.

Францішак лічыць, што “сённяшняму грамадству трэба дапамагчы вылечыцца ад рознага роду нападаў на жыццё” і даць магчымасць абараняць яго на кожным этапе.

“Я таксама хацеў бы выказаць маю занепакоенасць – мы назіраем італьянскую “дэмаграфічную зіму”. У Італіі зменшылася колькасць нараджэнняў, і на карту пастаўлена будучыня. Не будзем жа абыякавымі да гэтага, і няхай скончыцца гэта “дэмаграфічная зіма” і заквітнее новая вясна – вясна дзяўчынак і хлопчыкаў”, - сказаў Францішак.
 

08 лютага 2021, 09:28