Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа пра пост ад паклёпу і малітву за людзей з рэдкімі хваробамі

Папа скарыстаўся магчымасцю сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі 28 лютага 2021 г. і заклікаў іх да посту ад пляткарства і паклёпу, а таксама да малітвы за людзей, якія пакутуюць ад так званых рэдкіх хвароб.

“Жадаю ўсім вам добрага досведу гэтага Вялікага посту, посту ад пляткарства і паклёпу, раю чытаць урывак Евангелля кожны дзень і адкрываць сэрца для братоў і сясцёр”, - сказаў Францішак.

Пантыфік нагадаў таксама пра Міжнародны дзень рэдкіх захворванняў, які адзначаецца 28 лютага. “У выпадку рэдкіх хвароб больш важнай, чым у іншых выпадках, з’яўляецца сетка салідарнасці паміж членамі сем’яў, якую падтрымліваюць асацыяцыі. Гэта дапамагае ім не адчуваць сябе адзінокімі, абменьвацца вопытам і парадамі. Заклікаю да ініцыятывы ў падтрымцы даследаванняў і лячэння і выказваю сваю блізкасць да хворых, асабліва дзяцей, і іх сем'яў”, - сказаў Францішак.
 

28 лютага 2021, 12:28