Францішак выказаў надзею на тое, што дзякуючы ініцыятыве Respira Perú Божая пяшчота дасягне кожнага, а намаганні арганізатараў стануць унёскам у пабудову больш гуманнага і братэрскага грамадства, дзе ніхто не будзе адчуваць сябе адзінокім, выключаным і забытым.
Папа папрасіў адрасатаў паслання “не спыняць малітву за яго і за яго служэнне святому Божаму народу”.
Respira Perú – гэта кампанія мясцовай Канферэнцыі Біскупаў, якая мае на мэце забяспечыць усіх перуанцаў, што пакутуюць ад каронавіруса, лячэбным кіслародам. Грошы ідуць на набыццё мабільных кіслародных фабрык, якія накіроўваюцца ў тыя месцы, дзе гэты жыццёва важны рэсурс найбольш патрэбны.