Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак ушанаваў памяць медыкаў – ахвяр каронавіруса

З нагоды Дня памяці ўрачоў, медсясцёр і санітарных работнікаў, які загінулі падчас барацьбы з пандэміяй COVID-19, што адзначаецца ў Італіі 20 лютага, Папа скіраваў спецыяльнае пасланне.

У звароце на імя старшыні Папскай акадэміі жыцця, арцыбіскупа Вінчэнца Пальі, Святы Айцец высока адзначыў велікадушнасць і гераізм людзей, якія лічылі сваю прафесію місіяй.

“Прыклад многіх нашых братоў і сясцёр, якія рызыкавалі жыццём да самай гібелі, абуджвае ва ўсіх нас глыбокую ўдзячнасць і дае нагоду для разважанняў. Перад абліччам такога вялікага самаахвяравання ўсё грамадства паклікана ўсё больш сведчыць пра любоў да бліжняга і клопаце аб іншых, асабліва пра самых слабых. Самаадданасць людзей, якія ў гэтыя дні працуюць у шпіталях і медыцынскіх установах, з’яўляецца “вакцынай” ад індывідуалізму і эгаізму і дэманструе самае шчырае жаданне, якое жыве ў сэрцы чалавека: быць побач з тымі, хто найбольш гэтага патрабуе, і прысвячаць сябе іншым”, - падкрэсліў Пантыфік.

Завяршаючы зварот Францішак запэўніў у духоўнасць блізкасці ўсіх удзельнікаў Дня памяці і ўдзяліў ім сваё благаслаўленне.
 

20 лютага 2021, 13:43