Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак удзячны за служэнне Камісарыятаў Святой Зямлі

Папа падзякаваў за служэнне Камісарыятаў Святой Зямлі – дабрачынных структур пры парафіях у розных краінах свету, якія аказваюць духоўную і матэрыяльную падтрымку Касцёлу на Радзіме Езуса Хрыста.

Пантыфік скіраваў віншавальны ліст на імя айца Франчэска Патана, Кусташа Святой Зямлі. Пасланне было прымеркавана да 600-годдзя заснавання Камісарыятаў. Яны ўзніклі 14 лютага 1421 г. па ініцыятыве папы Марціна V.

“Па прашэсці гэтых стагоддзяў місія Камісараў заўсёды застаецца актуальнай: падтрымліваць, прасоўваюць і ўмацоўваць місію Кустодыі Святой Зямлі, робячы магчымым існаванне сеткі касцёльных, духоўных і дабрачынных сувязяў, у цэнтры якіх знаходзіцца зямля, на якой жыў Езус”, - напісаў Папа.

“Я падтрымліваю і благаслаўляю гэта каштоўнае служэнне, а таксама маю надзею, што яно зможа стаць яшчэ большым зернем братэрства”, - дадаў у віншавальным пасланні Святы Айцец.

У свеце існуе 84 Камісарыяты Святой Зямлі. Яны дзейнічаюць у 44 краінах свету пад кіраўніцтвам членаў Ордэна меншых братоў – духоўных паслядоўнікаў св. Францішка Асізскага.
 

12 лютага 2021, 12:38