Пошук

Францішак у папяльцовую сераду. Ілюстрацыйнае фота Францішак у папяльцовую сераду. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак узначаліць св. Імшу ў Папялец

У Папяльцовую сераду, 17 лютага 2021 г., Папа ўзначаліць Эўхарыстыю і правядзе абрад пасыпання галоў попелам. У гэты дзень не адбудзецца агульнай аўдыенцыі.

З прычыны эпідэмічных мер, на літургіі, якая пачнецца ў 9.30 ля Кафедральнага алтара базылікі св. Пятра ў Ватыкане, будзе прысутнічаць абмежаваная колькасць вернікаў.

У сваю чаргу 26 лютага, 5, 12 і 26 сакавіка 2021 г. Прапаведнік Папскага дома, кардынал Раньера Канталамеса прамовіць велікапосныя казанні перад Папам і іерархамі Рымскай курыі. Як і ў Адвэнт, казанні прагучаць у Зале Паўла VI, а не як гэта прынята звычайна, у капліцы Redemptoris Mater у Апостальскім палацы, каб захаваць неабходную дыстанцыю паміж удзельнікамі.
 

06 лютага 2021, 10:46