Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец у Дзень памяці: такія рэчы могуць паўтарыцца

Не забывацца пра з’явы, якія прывялі да Халакосту, - заклікаў Пантыфік 27 студзеня 2021 г. з нагоды Дня памяці, які адзначаецца ў гадавіну вызвалення канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц-Біркенаў”.

Падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец заўважыў, што ў гэты Дзень узгадваюць ахвяр Халакосту і ўсіх, хто зазнаў пераслед і дэпартацыю з боку нацысцкага рэжыму.

“Памятаць – гэта выраз чалавечнасці; памятаць – гэта знак цывілізаванасці, памятаць – гэта ўмова для лепшай будучыні міру і братэрства. Памятаць – гэта таксама пільнасць, бо такія рэчы могуць паўтарыцца, пачынаючы ад ідэалагічных прапаноў, якія ўзнікаюць для ратавання народу, а завяршаюцца знішчэннем народу і чалавецтва. Звярніце ўвагу на тое, з чаго пачаўся гэты шлях смерці, знішчэння, жорсткасці”, - сказаў Францішак.
 

27 студзеня 2021, 12:15