Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Багдадзе

Пантыфік рашуча асудзіў тэрарыстычны акт, які раніцай 21 студзеня 2021 г. адбыўся ў сталіцы Іраку. Ахвярамі злачынцаў сталі па меншай меры 32 чалавека. Каля 110 атрымалі раненні.

У спачувальнай тэлеграме, скіраванай на імя Прэзідэнта Іракскай Рэспублікі Бархама Салеха, адзначаецца, што Папа з глыбокім смуткам даведаўся пра трагедыю на плошчы Таяран у Багдадзе.

“Асуджаючы гэты бессэнсоўны акт жорсткасці, ён моліцца за загінулых і іх блізкіх, за параненых і супрацоўнікаў ратавальных службаў. Выказваючы спадзяванне, што ўсе працягнуць працаваць на карысць перамогі над насіллем з дапамогай братэрства, салідарнасці і міру ”, Пантыфік благаслаўляе ўвесь іракскі народ, - гаворыцца ў пасланні за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы.

Тэракт у Багдадзе быў здзейснены двума смяротнікамі, якія ўзарвалі сябе ў натоўпе на гандлёвай плошчы. Гаворка ідзе пра першы за апошнія тры гады буйны тэрарыстычны акт у сталіцы Іраку.

 

22 студзеня 2021, 09:08