Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Папа моліцца за ўсіх дзяцей, якія прымуць сакрамэнт хросту

Папа запэўніў у малітве за дзяцей, якія ў бліжэйшы час атрымаюць сакрамэнт хросту, і нагадаў, што любоў дазваляе ператварыць усё звычайнае ў надзвычайнае.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” 10 студзеня 2021 г. Францішак заўважыў, што па прычыне пандэміі каронавіруса не змог удзяліць сакрамэнт хросту дзецям у Сікстынскай капэле, як гэта звычайна адбываецца з нагоды свята Хросту Пана.

Святы Айцец запэўніў у малітве ўсіх гэтых дзяцей, іх бацькоў і хросных. Ён сказаў, што моліцца таксама за ўсіх дзяцей, якія ў бліжэйшы час “атрымаюць хрост, атрымаюць хрысціянскую тоеснасць, атрымаюць ласку прабачэння, адкуплення”. “Няхай Бог благаславіць усіх!”, - пажадаў Папа.

Францішак нагадаў, што падыходзіць да завяршэння літургічны перыяд Божага Нараджэння і распачынаецца Звычайны перыяд. Ён заклікаў вернікаў нястомна маліцца аб “святле і сіле Святога Духа, каб дапамог нам з любоўю перажываць звычайныя справы і ператвараць іх у надзвычайныя”.

“Тое, што змяняе, гэта любоў: усё звычайнае здаецца працягвае заставацца такім, але калі робіцца з любоўю, становіцца надзвычайным. Калі будзем заставацца адкрытымі, паслухмянымі Духу, Ён будзе натхняць нашы думкі і нашы штодзённым учынкі”, - звярнуў увагу Пантыфік.
 

10 студзеня 2021, 13:12