Пошук

Vatican News
Францшак падчас экуменічнага набажэнства, 2020 г. Ілюстрацыйнае фота Францшак падчас экуменічнага набажэнства, 2020 г. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік заахвоціў да малітвы аб еднасці хрысціян

Францішак заклікаў далучыцца да малітвы аб еднасці хрысціян. Падчас трансляцыі “Анёл Панскі” 17 студзеня 2021 г. ён нагадаў, што асабіста ўзначаліць Нешпары ў канцы адмысловага Тыдня малітваў.

“Заўтра важны дзень: пачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. У гэтым годзе тэма спасылаецца на настаўленне Езуса: “Заставайцеся ў Маёй любові: прынесяце багаты плён”. У панядзелак, 25 студзеня, мы завершым яго цэлебрацыяй Нешпараў у базыліцы св. Паўла за Мурамі разам з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх супольнасцей, якія прысутнічаюць у Рыме. У гэтыя дні будзем маліцца ў адзін голас аб выкананні жадання Езуса: “Каб усе былі адно”, - заклікаў Папа.

17 студзеня 2021, 12:26