Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік: быць носьбітамі святла і надзеі ў грамадстве

Заўсёды ставіць Хрыста ў цэнтры свайго жыцця, каб заставацца носьбітамі святла і надзеі ў грамадстве, - заклікаў Папа на завяршэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 13 студзеня 2021 г. у Ватыкане.

Святы Айцец пажадаў вернікам штодзённа чэрпаць у Бога сілу, неабходную для таго, каб крочыць наперад і быць сведкамі міру і надзеі. “Заклікаю вас прасіць Пана аб вялікай веры, каб глядзець на рэчаіснасць Яго вачыма, а таксама аб моцнай любові, каб набліжацца да людзей з міласэрным сэрцам. Давярайце Богу як Панна Марыя!”, - звярнуўся Францішак.

Нагадваючы, што 2021 год у Касцёле прысвечаны св. Юзафу, Папа пажадаў вернікам, каб пасярод радасцей і цяжкасцей іх сэрцы заўсёды былі напоўнены духам праслаўлення Бога.
 

13 студзеня 2021, 11:32