Пантыфік звярнуў увагу на гэты выпадак пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 24 студзеня прайшла ў Ватыкане. Ён заўважыў, што такія трагічныя здарэнні ўжо мелі месца ў мінулым.
“Будзем маліцца за Эдвіна. Няхай для нас стануць перасцярогай словы св. Грыгорыя Вялікага, які перад абліччам смерці жабрака ад холаду сцвердзіў, што ў гэты дзень не будзе цэлебраваць св. Імшу, бо гэта нібыта Вялікая пятніца. Падумаем пра Эдвіна. Падумаем, што адчуваў гэты 46-гадовы мужчына на марозе, ігнараваны ўсімі, пакінуты, таксама і намі. Памолімся за яго”, - заклікаў Святы Айцец.