Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак павіншаваў Джо Байдэна з уступленнем на пасаду

Папа скіраваў віншаванні Джо Байдэну ў сувязі з яго ўступленнем на пасаду 46-га Прэзідэнта ЗША. Урачыстая інаўгурацыйная цырымонія прайшла 20 студзеня 2021 г. на Капіталійскім пагорку ў Вашынгтоне.

Святы Айцец запэўніў палітыка ў сваёй малітве да Усемагутнага Бога аб мудрасці і сіле ў яго служэнні на гэтай высокай пасадзе.

“Няхай пад Вашым кіраўніцтва амерыканскі народ працягвае чэрпаць сілу з высокіх палітычных, этычных і рэлігійных каштоўнасцей, якія натхнялі нацыю ад самага яе заснавання”, - пажадаў Папа. Ён зазначыў, што сур’ёзны крызіс, які перажывае чалавецтва, патрабуе “дальнабачных і адназначных адказаў”.

Францішак запэўніў Байдэна ў малітве аб тым, каб яго “рашэнні кіраваліся клопатам пра будаванне грамадства, якое будзе адзначацца сапраўднай справядлівасцю і свабодай, разам з неад’емнай павагай да правоў і годнасці ўсіх людзей, асабліва бедных, уразлівых і тых, хто не мае голасу”.

“Я таксама малюся да Бога, крыніцы ўсякай мудрасці і праўды, каб Ён кіраваў Вашымі намаганнямі ў спрыянні ўзаемаразуменню, згодзе і міру ў Злучаных Штатах і паміж народамі свету, з мэтай дасягнення паўсюднага агульнага дабра”, - напісаў у сваім віншаванні Святы Айцец.

Дзень прэзідэнцкай інаўгурацыі Джо Байдэн пачаў удзелам у св. Імшы ў вашынгтонскай катэдры св. Мацвея. Малітву падчас інаўгурацыі ён папрасіў правесці вядома амерыканскага езуіта Леа О’Донавана, рэктара Джорджтаўнскага ўніверсітэта.
 

21 студзеня 2021, 10:15