Пошук

Vatican News
Францішак на пахавальных абрадах Фабрыцыё Сакорсі Францішак на пахавальных абрадах Фабрыцыё Сакорсі  

Францішак на пахаванні свайго ўрача

26 студзеня 2021 г. Папа прыняў удзел у пахавальных абрадах свайго асабістага ўрача, які памёр 8 студзеня ва ўзросце 78 гадоў.

У Фабрыцыё Сакорсі была анкалогія. Падчас знаходжання ў бальніцы ён захварэў на пнеўманію, выкліканую каронавірусам, і гэта стала непасрэднай прычынай смерці.

Св. Імшу ў касцёле Маці Божай Каралевы Сем’яў, размешчаным ля ватыканскага Губернатарата, узначаліў Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал П’етра Паралін.

Сакорсі нарадзіўся 2 лютага 1942 г. у Рыме. У 1968 г. закончыў медыцынскі факультэт у Рымскім універсітэце La Sapienza. Быў выдатным спецыялістам у гепаталогіі і акадэмічным выкладчыкам, галоўным урачом шпіталя св. Каміла ў Рыме, кансультантам Упраўлення аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан, а таксама членам Медыцынскай камісіі ў Кангрэгацыі па справах кананізацыі. У жніўні 2015 г. Францішак абраў яго асабістым урачом.
 

27 студзеня 2021, 10:23