Пошук

Vatican News
Францішак падчас св. Імшы. Ілюстрацыйнае фота Францішак падчас св. Імшы. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Публічныя цэлебрацыі Францішка ў бліжэйшыя два месяцы

4 студзеня 2021 г. Служба папскіх літургічных цэлебрацый абнародавала праграму публічных набажэнстваў з удзелам Святога Айца ў бліжэйшыя два месяцы.

24 студзеня Папа будзе цэлебраваць св. Імшу з нагоды ІІ Нядзелі Божага Слова, якую ён устанавіў 30 верасня 2019 г. Апостальскім лістом “Aperuit illis”. У Ватыкане ўрачыстая літургія з гэтай нагоды пройдзе ў базыліцы св. Пятра.

На наступны дзень, 25 студзеня 2020 г. Пантыфік узначаліць урачыстую цэлебрацыю Нешпараў, прымеркаваную да завяршэння 54-га Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Яна традыцыйна пройдзе ў рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі. У набажэнстве прымуць удзел прадстаўнікі розных канфесій.

2 лютага, у свята Ахвяравання Пана і 25-ты Сусветны дзень кансэкраванага жыцця Францішак узначаліць Эўхарыстыю, у якой прымуць удзел прадстаўнікі Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця з розных частак свету. Яна адбудзецца ў ватыканскай базыліцы.
 

05 студзеня 2021, 10:15