Пошук

Vatican News
Францішак падчас сустрэчы з Рыўленам Рыўліным. Ілюстрацыйнае фота Францішак падчас сустрэчы з Рыўленам Рыўліным. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Тэлефонная размова Прэзідэнта Ізраіля і Пантыфіка

Божае Нараджэнне ў цені пандэміі каронавіруса сталі адной з тэм тэлефоннай размовы Прэзідэнта Ізраіля Рыўлена Рыўліна з папам Францішкам 14 снежня 2020 г.

“Ханука і Каляды – гэта святы, якія аб’ядноўваюць сем’і і супольнасці”, - нагадаў палітык. Як паведаміла адміністрацыя кіраўніка ізраільскай дзяржавы, Рыўлін адзначыў, што “святкаванне ў рамках абмежаванняў па распаўсюджванні каронавіруса складанае для ўсіх”. Ён запэўніў, што будзе цесна супрацоўнічаць з кіраўнікамі хрысціянскіх Цэркваў у пошуку рашэнняў, якія будуць адпавядаць як рэлігійным, так і санітарным патрабаванням.

У той жа час ізраільскі лідар падкрэсліў, што маральным абавязкам з’яўляецца забеспячэнне доступу да вакцыны не толькі ў багатых краінах, але і для ўсіх. “Вірус прадэманстраваў свету, што мы ўсе роўныя ў вачах Бога”, - сказаў ён.

Прэзідэнт Ізраіля яшчэ раз запрасіў Францішка на сумесную інаўгурацыю ініцыятывы “Зямля кляштараў” у даліне Іардана. Ён выказаў перакананне, што доўгатэрміновы праект аднойчы стане экуменічным, іардана-ізраільска-палестынскім востравам міру і супрацоўніцтва. У яго рамках, кляштары і храмы васьмі хрысціянскіх супольнасцей, якія не выкарыстоўваюцца дзесяцігоддзямі, размешчаныя на ізраільскім беразе Іардана, недалёка ад месца хросту Езуса, будуць вернуты Цэрквам і стануць месцамі сустрэч і дыялогу.

Падчас нядаўняй размовы з кіраўнікамі хрысціянскіх супольнасцей Святой Зямлі Рыўлін заявіў, што праект з’яўляецца добрай магчымасцю для развіцця дыялогу паміж ізраільцянамі і палестынцамі. “Я быў бы ўдзячны, калі б Вы дапамаглі нам у рэалізацыі гэтай важнай ініцыятывы з хрысціянскім светам і краінамі рэгіёну”, - цытуе Прэзідэнта яго афіцыйны сайт.
 

15 снежня 2020, 13:11