Пошук

Vatican News
Падчас сустрэчы Францішка  з маладымі тэолагамі Падчас сустрэчы Францішка з маладымі тэолагамі  (Vatican Media)

Святы Айцец сустрэўся з маладымі нямецкамоўнымі тэолагамі

Францішак сустрэўся з маладымі тэолагамі, католікамі і пратэстантамі, стыпендыятамі Theologisches Studienjahr абацтва Успення Найсвяцейшай Панны Марыі ў Іерусаліме.

З прычыны пандэміі сёлета ўпершыню навучальная праграма праводзіцца не ў Святой Зямлі, але ў Папскім Атэнэуме св. Анзэльма ў Рыме, што і дало магчымасць сустрэчы з Пантыфікам. Паглыбленае вывучэнне Святога Пісання, экуменізм і міжрэлігійны дыялог з’яўляюцца адметнай рысай праграмы.

Папа назваў маладых людзей “сведкамі важнасці Бога ў жыцці” і заклікаў “ўступаць у дыялог са светам, дзе, здаецца, усё менш і менш месца для рэлігіі”. Гэта задача, якую мы дзелім з вернікамі розных рэлігій, ведаючы, што прысутнасць Бога карысная для грамадства.

“Мы перакананыя, што рэлігіі ўносяць каштоўны ўклад у пабудову братэрства і ў абарону справядлівасці ў грамадстве. З іншага боку, мы верым, што калі па розных прычынах Бога выключаюць з грамадства, у выніку чалавек пачынае пакланяцца ідалам і неўзабаве губляе сябе”, - адзначыў Францішак.

Ён выказаў спадзяванне, што Theologisches Studienjahr стане важным этапам фармацыйнага, духоўнага і чалавечага падарожжа маладых тэолагаў. “Святкуючы Божае Нараджэнне праз тыдзень, духоўна мы ўсе будзем пілігрымамі ў Бэтлеемскім гроце. Няхай Эмануэль напоўніць вас сваёй радасцю і спакоем і зробіць сапраўднымі сведкамі Бога-з-намі”, - пажадаў Пантыфік.
 

18 снежня 2020, 13:01