Пошук

Vatican News
Джузэпэ Дала Торэ Джузэпэ Дала Торэ 

Святы Айцец спачувае сям’і памерлага Джузэпэ Дала Торэ

Францішак выказаў спачуванні сям’і памерлага Джузэпэ Дала Торэ, вядомага касцёльнага юрыста, які прысвяціў сябе служэнню Святому Пасаду.

У тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, гаворыцца, што Святы Айцец “з сардэчнай удзячнасцю ўспамінае светлае хрысціянскае сведчанне і шчодрую самааддачу нябожчыка”, які ў розныя гады ўзначальваў Ватыканскі трыбунал, выкладаў кананічнае права ў Папскіх універсітэтах – Латэранскім, Урбаніянскім, Анджэлікуме, а ў сваіх навуковых даследаваннях асаблівую ўвагу надаваў тэме ўзаемаадносін паміж Касцёлам і палітычнай супольнасцю. Ён быў таксама рэктарам Свабоднага ўніверсітэта Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі - LUMSA.

Пантыфік “узносіць гарачую малітву аб вечным супакоі” для памерлага, гаворыцца ў тэлеграме, якая завяршаецца апостальскім благаслаўленнем яго родных і сяброў.

Св. Імша ў інтэнцыі Джузэпэ Дала Торэ, які памёр у 77 гадоў ад каронавіруса, прайшла 5 снежня 2020 г. у базыліцы св. Пятра. Яе ўзначаліў Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал П’етра Паралін.
 

06 снежня 2020, 10:33