Пошук

Vatican News

Святы Айцец даверыў Багародзіцы ўсіх, хто пакутуе ад хвароб

Раніцай 8 снежня 2020 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Францішак даверыў Рым і ўвесь свет, які пакутуе ад пандэміі, міласэрнаму заступніцтву Багародзіцы.

У 7 гадзін раніцы Святы Айцец прыбыў на Іспанскую плошчу ў цэнтры італьянскай сталіцы і прыватным чынам узнёс малітву ля падножжа вядомай статуі Панны Марыі. У цішыні Святы Айцец усклаў букет белых руж ля калоны.

Сёлета традыцыйнае штогадовае набажэнства не суправаджалі натоўпы пілігрымаў: рашэнне адправіцца на плошчу раніцай, а не ў звычайны час, у другой палове дня, было абумоўлена цяперашняй надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, каб пазбегнуць шматлюднага сходу і рызыкі заражэння. Францішак даверыў Найсвяцейшай Панне ўсіх, хто ў Вечным горадзе і ў свеце пакутуе ад хвароб і расчаравання.

Каля 7.15 Святы Айцец пакінуў Іспанскую плошчу і адправіўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе памаліўся перад цудатворнай іконай Маці Божай Salus Popoli Romani і цэлебраваў св. Імшу ў капліцы Божага Нараджэння. Пасля набажэнства Пантыфік вярнуўся ў Ватыкан.
 

08 снежня 2020, 13:10