Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: цяжкасці дапамогуць адчуць сапраўдны дух Божага Нараджэння

Пантыфік пажадаў, каб нязручнасці, выкліканыя пандэміяй, дапамаглі ачысціць святкаванне Божага Нараджэння ад спажывальніцтва.

“Хацеў бы заклікаць усіх “паскорыць крок” у кірунку сапраўднага Божага Нараджэння, нараджэння Езуса Хрыста. Сёлета нас чакаюць абмежаванні і нязручнасці, але падумаем пра тое, якім было Божае Нараджэнне для Панны Марыі і св. Юзафа: не было руж і кветак! Колькі цяжкасцей яны мелі! Колькі турбот! Але іх вялі і падтрымлівалі вера, надзея і любоў. Няхай так будзе і ў нашым выпадку!”, - сказаў Папа вітаючы вернікаў 16 снежня 2020 г. падчас агульнай аўдыенцыі.

Францішак пажадаў, каб сёлетнія цяжкасці дапамаглі ачысціць святкаванне Божага Нараджэння ад спажывальніцтва, і свята стала больш рэлігійным і сапраўдным.

Спасылаючыся на пачатак навэны да Дзіцятка Езуса, Пантыфік пажадаў вернікам, каб асабліва на сёлетнім адвэнтавым шляху іх суправаджаў св. Юзаф. “Няхай маленькі Езус, які бачыў у ім ласкавасць Бога, напоўніць вашыя сэрцы – асабліва ў гэты нялёгкі час – упэўненасцю ў тым, што наш Нябесны Айцец з’яўляецца Богам ласкавасці, што Ён добрых для ўсіх, што Яго міласэрнасць сыходзіць на ўсіх Яго дзяцей”, - сказаў Папа.
 

16 снежня 2020, 11:34