Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: глядзець з надзеяй і даверам у будучы год

Папа пажадаў вернікам спакою і дабра ў новым годзе. Ён заклікаў станавіцца носьбітамі Добрай весткі, якую анёлы перадалі ў Бэтлееме і з надзеяй глядзець у будучыню.

“Пражывіце новы год як каштоўны дар, імкнучыся будаваць ваша жыццё ў святле праўды, якое Уцелаўлёнае Слова прынесла на зямлю”, - сказаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 30 студзеня 2020 г. у форме відэатрансляцыі з Ватыкана.

Святы Айцец заклікаў глядзець на год, які завяршаецца, не толькі праз прызму пакут, цяжкасцей і абмежаванняў, выкліканых пандэміяй, але таксама памятаць пра дабро, якое атрымлівалі штодзённа, пра блізкасць і добразычлівасць людзей, пра любоў блізкіх і дабрыню тых, хто нас акружае.

“Падзякуем Пану за ўсе ласкі, якія мы атрымалі, і будзем глядзець у будучыню з даверам і надзеяй, давяраючы заступніцтву св. Юзафа, апекуна новага года. Няхай новы год стане для кожнага з вас і вашых сем’яў годам шчаслівым і поўным Божых ласкаў”, - пажадаў Францішак.
 

30 снежня 2020, 10:43