Пошук

Наступствы землятрусу ў горадзе Петрыня Наступствы землятрусу ў горадзе Петрыня 

Францішак спачувае ў сувязі з землятрусам у Харватыі

Папа запэўніў у блізкасці харвацкі народ, які пацярпеў ад моцнага землятрусу. Словы салідарнасці ён выказаў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 30 снежня 2020 г. у Ватыкане.

“Учора землятрус прывёў да ахвяр і вялікай матэрыяльнай шкоды ў Харватыі. Запэўніваю ў маёй блізкасці параненых і ўсіх, хто пацярпеў ад наступстваў стыхіі. Асаблівым чынам малюся за тых, хто згубіў жыццё, і іх блізкіх. Маю надзею, што ўлады краіны з дапамогай міжнароднай супольнасці змогуць хутка аблегчыць пакуты дарагога харвацкага народу”, - сказаў Святы Айцец.

Землятрус магнітудай 6,4 здарыўся раніцай 29 снежня. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Заграба, сталіцы Харватыі. У выніку падземных штуршкоў быў разбураны гістарычны цэнтр горада Петрыня. Яны адчуваліся таксама ў суседніх краінах. Вядома па меншай меры пра 7 загінулых.
 

30 снежня 2020, 11:04